У Вене адбылося лёсаванне групавой стадыі гандбольнага Кубка ЕГФ, у якім удзельнічаюць сталічныя армейцы.
Хлопцы Спартака Мірановіча трапілі ў квартэт «С» разам з дацкім клубам «Б'ерынгбро», швейцарскім «Вінтэртурам» і французскім «Сэн-Рафаэлем». Першы тур адбудзецца 13-14 лютага.
Нагадаем, што ў групавую стадыю беларусы трапілі дзякуючы добрым вынікам у папярэдніх стадыях. У другім кваліфікацыйным раўндзе СКА перамог галандскі «Валендам», а ў трэцім прайшоў аўстрыйскі «Хард».
Тарас ШЧЫРЫ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taras-shchyry
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/sport-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport