Іспанскія гледачы ўбачаць адну з вяршыняў музычнай класікі - балет "Жызэль" Адольфа Адана ў рэдакцыі вядомага расійскага харэографа Мікіты Далгушына. Паказы адбудуцца ў пяці іспанскіх гарадах: Мурса, Алікантэ, Памплона, Лагронья, Тэраса. Беларускія артысты неаднаразова прадстаўлялі на найбуйнейшых тэатральных пляцоўках Іспаніі самыя вядомыя балетныя спектаклі тэатра оперы і балета. У гэтым годзе яны выступяць у Teatro Romeo і Teatro Principal, Baluarte, Riojaforum, Centre Cultural.
У гастрольным турнэ прымуць удзел зоркі беларускага балета: народныя артысты Беларусі Канстанцін Кузняцоў і Ігар Артамонаў, заслужаныя артысты краіны Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, Алег Яромкін, лаўрэат міжнароднага конкурсу Людміла Хітрова, дыпламант міжнароднага конкурсу Ягор Азаркевіч, вядучы майстар сцэны Іван Савянкоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/