Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Еўразійскі эканамічны саюз».
Сярэбраная манета з такой назвай будзе мець намінал 20 рублёў, масу 33,94 грама і пробу сплаву 925. Тыраж яе складае 750 штук. Медна-нікелевая з наміналам 1 рубель прапануецца накладам ужо 2000 штук. Яны маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. У цэнтры рэверсу — ромб, апраўлены геаметрычным арнаментам, у поле якога знаходзяцца эмблема ЕАЭС і кругавы надпіс: ЕЎРАЗІЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ; вакол ромба — стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, што сімвалізуе агульны дом і яднанне народаў.
Сяргей КУРКАЧ
kurkасh@zvіаzdа.bу
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0