Уначы з 7-га на 8 кастрычніка па ўсёй Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе можна было назіраць палярнае ззянне, паведамляе сайт Белгідраметцэнтра. Гульня святла ў небе была выклікана магутнай магнітнай бурай на Зямлі, якая працягваецца да гэтага часу.
Бура выклікана праходжаннем Зямлі скрозь высакахуткасны паток сонечнага ветру ад прыэкватарыяльнай каранальнай дзіркі.
Палярнае ззянне ў Беларусі назіралася не толькі ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны, яго было відаць і на шыраце 52 градусаў — у Гомелі, што здараецца даволі рэдка, адзначаюць спецыялісты.
Сяргей ПАЛІНІН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/10/9-28.jpg
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-palinin