Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс.
"Поўная версія Aquila, вышыннага лятальнага апарата з вялікай працягласцю палёту, распрацаванага нашай аэракасмічнай камандай у Вялікабрытаніі, цяпер завершана і гатова да тэставых палётаў", - цытуе агенцтва віцэ-прэзідэнта Facebook па глабальнай інжынерыі і інфраструктуры Джо Парыха.
Па дадзеных агенцтва, БПЛА Aquila, які працуе на сонечных батарэях, мае такі ж размах крылаў, як і ў Боінга 737, важыць "менш кошкі", можа заставацца ў паветры каля трох месяцаў і забяспечваць доступ да інтэрнэту з вышыні ад 18 да 27 кіламетраў.
"Калі мы скончым, лазерную сувязь можна будзе выкарыстоўваць, каб аб'яднаць нашы лятальныя апараты адзін з адным і з Зямлёй у сетку ў стратасферы, доступ да якой можна будзе ажыццявіць нават з самых аддаленых куткоў планеты", - дадаў Парых.
Сузаснавальнік кампаніі Facebook Марк Цукерберг размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэа аб Aquila і напісаў, што ён рады поспеху каманды інжынераў.
РИА Новости [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[2] http://ria.ru/