Гарадскі цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры вядомы ў Наваполацку кожнаму. За апошні час ён стаў месцам надзвычайна цікавых сустрэч, выступленняў; тут займаюцца гурткі,
месцяцца майстэрні, тэатр лялек «Капялюш».
[caption id="attachment_72777" align="alignnone" width="400"] [2] Спявае «Княжыч».[/caption]
На сцены, упрыгожаныя вышыванкамі і малюнкамі, падалі водсветы дрыготкіх агеньчыкаў свечак. Каля печкі дзяўчаты выводзілі звонкае:
— А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне;
Зіма з Летам стрэлася, стрэлася.
Лета Зіму піхнула, піхнула.
І ножачку звіхнула, звіхнула...
[caption id="attachment_72778" align="alignnone" width="600"] [3] Грамнічную свечку адзін не зробіш.[/caption]
На лаўках уздоўж сцен беларускай хаткі сядзелі гледачы розных узростаў — ад малодшых школьнікаў да тых, хто ўжо даўно на пенсіі. Усе дружна падпявалі.
[caption id="attachment_72780" align="alignnone" width="600"] [4] Адзін з куткоў «Беларускай хаткі».[/caption]
— Да нас прыходзяць і малыя, і старыя, — патлумачыла загадчыца цэнтра Кацярына Фядотава, — усім тут цікава. Сёння, напрыклад, тэмай сустрэчы стала Стрэчанне, старажытнае народнае свята. Народны калектыў архаічных спеваў «Княжыч» пазнаёміць гараджан з песнямі, якія раней гучалі ў такі час. Потым разам зробім грамнічную свечку. Вялікага вопыту ў такой справе яшчэ не маем, але спадзяёмся, што свечка атрымаецца вялікай і прыгожай. Воск набылі ў знаёмых пчаляроў. Дабавілі ў яго для большай духмянасці карыцу, як гэта рабілі калісьці. А потым зладзім тыя гульні, на якія збіралася раней моладзь.
[caption id="attachment_72779" align="alignnone" width="400"] [5] Гульні на ўсе часы.[/caption]
Сёння ў Наваполацку пражываюць людзі пяцідзесяці шасці нацыянальнасцяў. Палову стагоддзя таму гэты горад паклікаў на свае рыштаванні маладых будаўнікоў з усіх рэспублік Савецкага Саюза. Цікавасць да спадчыны краю, які стаў для іх родным, яднае сённяшніх навапалачан — дзяцей і ўнукаў першапраходцаў, што ўзводзілі тут гарадскія кварталы і заводскія карпусы.
Яўген Пясецкі.
Фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/02/24-1.jpg
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/02/24-3.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/02/24-4.jpg
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/02/24-2.jpg
[6] https://zviazda.by/be/tags/igumenski-trakt
[7] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki-0