Памёр грэчаскі спявак Дэміс Русас. Музыкант памёр на 69-м годзе жыцця, паведамляе Le Figaro [2] са спасылкай на дачку музыканта. Прычына смерці пакуль невядомая.
Спевака чакалі ў Мінску 17 красавіка - ён павінен быў выступаць у Палацы Рэспублікі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ. Планавалася, што канцэрт павінен быў адбыцца яшчэ 16 снежня 2014, але арганізатары перанеслі мерапрыемства з-за хваробы Дэміса Русаса.
У апошні час ён пражываў як у Грэцыі, так і ў Францыі, дзе ў яго быў дом у размешчаным побач з Парыжам горадзе Нэйі.
Дэміс Русас стаў папулярны ў 70-я гады ў час сольнай кар'еры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[2] http://www.lefigaro.fr/flash-actu/2015/01/26/97001-20150126FILWWW00144-le-chanteur-grec-demis-roussos-est-mort.php