Праект «70 крокаў Вялікай Перамогі» распачаўся ў Ленінскім раёне Брэста. Яго ініцыятары — актывісты і кіраўнікі райкама БРСМ.
Праект уключае ў сябе валанцёрскую работу з ветэранамі вайны, супрацоўніцтва з ветэранскімі арганізацыямі, а таксама конкурсы плакатаў, фотаздымкаў, творчых работ, мультымедыйных прэзентацый і буклетаў. Таксама запланаваны працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і іншыя працоўныя дэсанты ў мясцінах, звязаных з памяццю пра вайну. Да ўдзелу ў праекце, прысвечаным 70-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Яна СВЕТАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/regiyony