У Круглянскім раёне запрацавала капліца, пабудаваная ў гонар гэтага святога.
Знаходзіцца яна на тэрыторыі экатурыстычнага комплексу «Мікалаеўскія сажалкі». Драўляны будынак арганічна ўпісаўся ў агульны антураж. На тэрыторыі ўжо існуюць 2 гасцінічныя корпусы, рэстаран, дом-музей мастака Мікалая Неўрава. І ўсё гэта знаходзіцца ў выключна экалагічных умовах, дзе ліпавыя і бярозавыя алеі шумяць над люстраной гладдзю некалькіх азёр. Цяжка ўявіць сабе яшчэ больш падыходзячае месца для адпачынку.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/regiyony
[3] https://zviazda.by/be/tags/kruglae