З 1 студзеня выдача пашпартоў для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам нашай краіны будзе весціся ў тэрытарыяльных аддзелах па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна.
Адначасова ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама інфармуе пра змену свайго юрыдычнага адраса: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 46-В (дагэтуль было праспект Незалежнасці, 48-В). Дакументы, прынятыя да 1 студзеня 2015 года, будуць выдавацца па адрасе, які ўказаны ў паведамленні.
«Набагрылі» крымінальную справу
На аўтадарозе Жыткавічы — Столін работнікі Столінскай міжрайінспекцыі затрымалі двух жыхароў вёскі Альпень, якія перавозілі 32 асобіны сома.
Усё б нічога, толькі здабыча была са слядамі багрэння — забароненага спосабу, расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ды і сома зараз увогуле лавіць нельга. Вага ж незаконнага ўлову склала 178 кілаграмаў. На браканьераў заведзена крымінальная справа за здабычу рыбы, якая пацягнула нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры — на 384 базавыя велічыні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolin
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavichy