Спецыялізаваная выстава індустрыі прыгажосці і здароўя «Інтэрстыль-2014» прайшла ў мінулыя выхадныя ў сталіцы.
Зрабіць макіяж, манікюр і масаж, пазнаёміцца з навінкамі дэкаратыўнай, лячэбнай і дзіцячай касметыкі, ацаніць модныя тэндэнцыі ў мужчынскіх і жаночых стрыжках і прычосках, паўдзельнічаць у шоу-паказах
і майстар-класах, а таксама набыць касметыку, біжутэрыю і аксесуары — усё гэта наведнікі выставы здзяйснялі з відавочным задавальненнем. Сваю прадукцыю і паслугі як прафесіяналам у сферы прыгажосці і здароўя, так
і заўзятым моднікам, ды і наогул усім ахвотным, прадставілі больш за 100 кампаній.
Падчас выставы традыцыйна адбыўся VІІ Міжнародны фестываль прыгажосці «Ружа вятроў» і каманднае першынства па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўным візажы і пазногцевым сэрвісе «Кубак Мінска-2014».
Вікторыя ЗАХАРАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/11/11-3.jpg
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/11/11-7.jpg
[6] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/11/11-6.jpg
[7] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/11/11-5.jpg
[8] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/11/11-4.jpg
[9] https://zviazda.by/be/tags/kultura