Мінскія ўнівермагі і УП «Кірмаш» праводзяць у сярэдзіне кастрычніка дні зніжак. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама, яны прымеркаваны да Дня маці.
Так, з 14 па 16 кастрычніка ў ГД «На Нямізе» пройдзе фестываль-кірмаш са зніжкай 17 працэнтаў на ўсе тавары.
14 кастрычніка ААТ «ЦУМ Мінск» прадаставіць 15-працэнтныя зніжкі на нехарчовыя тавары, 5-працэнтныя — на харчовыя тавары (пры куплі на суму больш як Br150 тыс.). Пры куплі ад Br3 млн уручаецца дысконтная і падарачная картка наміналам Br100 тыс.
13 і 14 кастрычніка УП «Універмаг Беларусь» прадастаўляе зніжкі 15 працэнтаў на нехарчовыя тавары.
У ААТ «ГУМ» з 10 па 14 кастрычніка зніжка па дысконтных картках «Клуб пастаянных пакупнікоў» павялічваецца на 15%.
14 кастрычніка УП «Кірмаш» прадаставіць пакупнікам зніжку 15% на ўсе тавары.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/dni-znizhak