11 кастрычніка, напярэдадні Дня маці і Пакрова Прасвятой багародзіцы, у Мінскай вобласці пройдуць урачыстыя мерапрыемствы "Матуля родная -- выток жыцця, калыска дабрыні".
Пачнуцца яны ў 11.30 з літургіі, прысвечанай Дню маці, у Спаса-Прэабражэнскай царкве ў Заслаўі. А праз некалькі гадзін у мясцовым Доме культуры адбудзецца ўшанаванне 25 жанчын, якія выхоўваюць у няпоўных і шматдзетных сем'ях дзяцей-інвалідаў. Віншаванні ў адрас моцных і адначасова пяшчотных жанчын--маці прагучаць з вуснаў старшыні ГА "Беларускі Саюз жанчын" Надзеі Ермаковай, старшыні Заслаўскага гарвыканкама Святланы Карташовай і іншых.
Акрамя таго, у гэты ж дзень будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы Рэспубліканскага творчага конкурсу "Крепка семья -- крепка держава", які праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларускі саюз жанчын. Завершыцца ж гэты дзень святочным канцэртам.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/religiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaslaue
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhanchyn
[7] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-ermakova
[8] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-kartashova-0