Як паказала амерыканскае даследаванне, жанчыны, што пражывалі ў радыусе 100 метраў ад буйных дарог, на 22% часцей мелі гіпертанію ў параўнанні з жанчынамі, якія жылі мінімум за 1000 метраў ад дарогі. Аналіз даных 5400 жанчын паказаў: чым бліжэй дом да дарогі, тым вышэй была рызыка. Напрыклад, у 58-гадовай жанчыны, якая жыла блізка ад дарогі, рызыка гіпертаніі аказалася такой жа, як і ў 60-гадовай жанчыны, якая жыла ў аддаленні. Гэта значыць, сардэчна-сасудзістая сістэма старэла, павышалася рызыка інсультаў і сардэчных прыступаў. Навукоўцы да гэтага часу не ведаюць, чым менавіта небяспечная блізкасць да дарогі. Магчыма, вінаватыя рэчывы, якія забруджваюць паветра, магчыма, шум або абодва фактары.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/trasa