У краіне з 1 кастрычніка зноў павялічваюцца цэны на бензін і дызельнае паліва.
Паліва, што рэалізуецца праз АЗС, падаражэе ў сярэднім на 4,8 працэнта, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім». Апошняе павелічэнне рознічных і адпускных цэн на нафтапрадукты адбылося ў першай дэкадзе верасня — у сярэднім на 4,1 працэнта.
Як тлумачыцца, гэтыя меры прымаюцца згодна з прынятай у верасні методыкай змянення рознічных цэн на аўтамабільнае паліва. Індыкатыўнай маркай паліва вызначаны бензін АІ-92-К5-Еўра, цана якога за літр індэксуецца ў залежнасці ад курсу долара. Так, кошт аднаго літра дызельнага паліва (К5) з пачатку кастрычніка складае 11,7 тысячы рублёў, бензіну АІ-95-К5 — 11,4 тысячы рублёў, АІ-92-К5 — 10,6 тысячы рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/benzin