Беларускае рачное параходства правяло пробную перавозку нафтапрадуктаў з Мазыра ў Брэст. Раней іх перавозкі ўнутраным водным транспартам не вяліся.
Заказчыкам выступіла РУП «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт». 657 тон перавозіліся на дзвюх нафтаналіўных баржах, паведамілі ў прэс-цэнтры Мінтранса. Зараз атрыманыя вынікі аналізуюцца, каб аптымізаваць схемы перавозак і павысіць іх эфектыўнасць. Разам з тым, адзначаюць спецыялісты, ужо цяпер можна гаварыць пра канкурэнтныя перавагі такога спосабу перавозак, паколькі мае месца пэўная аптымізацыя лагістычнай схемы.
У напрамку Украіны з рачнога порта Мазыр перавозка нафтапрадуктаў водным транспартам вядзецца з 2012 года. Для брэсцкіх рачнікоў гэта першы вопыт працы з падобным грузам.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/raka