Дэфіцыт вітаміну В12 — часты дыягназ, які ставяць швейцарскія педыятры. Гэты вітамін адыгрывае важную ролю для развіцця нервовай сістэмы, мозга, у працэсе ўтварэння крыві. Па інфармацыі Федэральнага дэпартамента аховы грамадскага здароўя Швейцарыі, таксама сярод швейцарскіх дзяцей распаўсюджваецца дыстрафія. Прычына ў вегетарыянстве. Паколькі сітуацыя ўжо знаходзіцца на мяжы нацыянальнага крызісу, чыноўнікі вырашылі звярнуцца да бацькоў з заклікам уключаць у рацыён дзяцей разнастайныя прадукты. Толькі мяса, рыба і малочныя прадукты могуць даць поўны набор вітамінаў, мікраэлементаў і іншых карысных рэчываў, важных для дзіцячага арганізма. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць вегетарыянцаў у Швейцарыі павялічылася ў 4 разы і складае прыкладна 80000 чалавек. Гэта адразу ж адбілася на росце захворванняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/dyety
[4] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/v12
[6] https://zviazda.by/be/tags/vitamin