Санкцыі ЗША і ЕС у дачыненні да нафтавага сектара Расіі ў доўгатэрміновай перспектыве нанясуць Захаду ўрон, бо без дадатковай прапановы нафты з Паўночнай Амерыкі свет сутыкнецца з ростам коштаў да 150 долараў за барэль. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце The Fіnancіal Tіmes папярэдзіў былы кіраўнік брытанскай нафтавай кампаніі ВР Тоні Хейвард.
«Здабыча на нафтавых басейнах позняй стадыі распрацоўкі, такіх як Паўночнае мора і Норт-Слоўп на Алясцы, скарачаецца, свет робіць стаўку на такія рэгіёны, як Канада, Ірак і Расія», — адзначыў бізнесмен. Аднак, паводле яго слоў, Іраку з-за ўнутранай нестабільнасці наўрад ці ўдасца ў хуткай будучыні нарасціць экспарт, а «будучая распрацоўка ў РФ некранутых запасаў у Арктыцы і сланцавых запасаў Сібіры апынулася пад пагрозай з-за санкцый».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/es
[5] https://zviazda.by/be/tags/financial-times
[6] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/toni-heyvard