Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на міжнародным форуме YЕS у Кіеве.
«Усе, хто занепакоены зместам і сутнасцю спецыяльнага закона аб асаблівым статусе часткі Луганскай і Данецкай вобласці, вы там не знойдзеце ніякай пагрозы для тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны… Перадача ўлады будзе не большай, чым у польскіх гмінах», — сказаў Парашэнка. Ён дадаў, што мясцовыя органы будуць распараджацца бюджэтам, вырашаць пытанні мовы і іншыя. «У той жа час галоўныя пытанні: міжнародная палітыка, бяспека, армія будуць у рамках цэнтральных органаў улады», — сказаў Парашэнка. 10 верасня на пашыраным пасяджэнні кабінета міністраў Украіны Парашэнка заявіў, што законапраект аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей будзе ўнесены ў Вярхоўную Раду ўжо на наступным тыдні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/luganskaya-voblasc