У Віцебску адбылося свята аўтаспорту рэспубліканскага ўзроўню. У абласным цэнтры правялі рэспубліканскую акцыю «Спартсмены за бяспеку дарожнага руху 2014». За перамогу на віцебскім праспекце Перамогі змагаліся гоншчыкі.
У рамках акцыі адбыўся трэці
этап розыгрышу Кубка ADT.BY па хуткасным манеўраванні.
Для тых, хто назіраў за відовішчам, былі арганізаваны розныя конкурсы. Сярод іх і жартоўны забег у «п'яных акулярах». Пераможцы атрымалі прызы.
Што тычыцца прызёраў сярод асаў ваджэння, то «золата» дасталася прадстаўніку Мінска, а «серабро» і «бронза» — віцебскім гоншчыкам. Спартыўнае мерапрыемства нейкім чынам нагадвала знакамітую «Формулу-1»: па маштабнасці, аўто мянялі колы (праўда, падчас тэхнічнага перапынку. — Аўт.). Былі і шампанскае для пераможцаў, прыгажуні з групы падтрымкі...
Наступныя этапы захапляльных спаборніцтваў адбудуцца ў Гродне (14 верасня), Брэсце (20 верасня) і 12 кастрычніка — у сталіцы Беларусі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/regiyony
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/09/13-35.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/09/13-34.jpg
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/gonshchyk