Ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра пенсіянера, які заблудзіўся, ад дзяжурнага РАУС раніцай 5 верасня.
Мужчына 1935 года нараджэння 4 верасня пайшоў па грыбы ў лясны масіў каля вёскі Дзікева Германовіцкага сельсавета і не вярнуўся. Пошукі пенсіянера, якія праводзіліся 5 і 6 верасня, не далі вынікаў, а 7 верасня было знойдзена цела мужчыны. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
У мінулыя выхадныя ратавальнікі і міліцыя шукалі грыбнікоў у Сенненскім, Бешанковіцкім, Віцебскім, Шумілінскім раёнах.
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/raus