На Свіслачы работнікі МНС выратавалі рыбакоў, якія перакуліліся на лодцы.
Пра здарэнне на рацэ паблізу вёскі Хомікі Гродзенскага раёна паведаміў відавочца. Як потым высветлілася, два мужчыны 1956 і 1957 гадоў нараджэння выехалі на рыбалку на разліў Свіслачы. Каля пяці гадзін вечара пры манеўраванні надзіманая лодка перакулілася. Адзін з мужчын быў у выратавальнай камізэльцы і таму вырашыў дабірацца да берага ўплаў. Другі залез на перакуленую лодку і таксама паспрабаваў даплыць да сушы. Аднак цячэннем пацярпелых стала адносіць да сярэдзіны ракі, і выбрацца самастойна з вады мужчыны ўжо не маглі. Работнікі МНС у вадалазных касцюмах і пры дапамозе выратавальнай дошкі выратавалі рыбакоў. Адзін з пацярпелых з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» быў дастаўлены ў бальніцу. Другі мужчына, які залез на перакуленую лодку, не пацярпеў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/svislach
[6] https://zviazda.by/be/tags/rybak
[7] https://zviazda.by/be/tags/lodka