26 жніўня ў 16.00 ў мінскай краме “Кніжны салон” Выдавецкі дом “Звязда” праводзіць прэзентацыю творчых праектаў, прысвечаных літаратуры і культуры Кітая, “Гао Ман – паўнамоцны прадстаўнік беларускай культуры ў Кітаі: знаёмства з перакладчыкам, мастаком, публіцыстам”.
Імя Гао Мана ў стасунках Беларусі з Кітаем ў апошнія 60 і болей гадоў падаецца не выпадковым. Вядомы перакладчык і прапагандыст славянскіх літаратур (пераклаў на кітайскую мову Ганну Ахматаву і Тараса Шаўчэнку, а таксама творы Максіма Танка, Святланы Алексіевіч) не аднойчы бываў у Мінску. У Кітаі прымаў шмат каго з беларускіх пісьменнікаў, журналістаў.
На імпрэзе будуць прадстаўлены кнігі Гао Мана, выдадзеныя ў Кітаі, а таксама – копіі каліграфічных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, выкананыя перакладчыкам і мастаком у розныя гады.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/gao-man