ХІХ Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» пройдзе ў Брэсце з 12 па 19 верасня
Фэст адбудзецца на некалькіх пляцоўках горада. Тэатры з Масквы і Санкт-Пецярбурга выступяць на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Любімыя многімі вулічныя спектаклі — на гэты раз Львоўскага акадэмічнага тэатра «Уваскрэсенне» і «Тэатра на чамаданах» з Вроцлава — ахвотныя змогуць паглядзець на галоўнай плошчы горада бясплатна.
Брэсцкі тэатр — гаспадар фестывалю — ужо адкрыў электронны заказ на спектаклі. Квіткі ж у касе пачнуць прадаваць з 26 жніўня. Кошт іх вагаецца ад 40 тысяч да 250 тысяч рублёў.
На гэты раз да нас прыедуць тэатральныя калектывы з 13 краін свету. У праграме заяўлена 25 спектакляў.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaya-vezha
[5] https://zviazda.by/be/tags/teatry