На возеры Дрывяты адбыўся незвычайны конкурс.
Дзяўчаты, якія бралі ўдзел у жартоўным спаборніцтве, здзейснілі забег па вадзе з пераадольваннем перашкод, удзельнічалі ў дэфіле ў купальніках «Марскі настрой»... Гледачы ж гулялі ў імправізаваны марскі бой, водны футбол, стваралі скульптуры з пяску. Не абышлося на свяце і без «царскага візіту» ўладароў воднай стыхіі — Нептуна і Вадзяніка.
Браслаўшчына вядомая як край азёр. Апошнія займаюць каля 10% плошчы раёна. Найбольш буйныя з іх — Дрывяты, Снуды, Струста. Штогод сюды прыязджаюць тысячы турыстаў, у тым ліку з Расіі і памежных краін Еўрапейскага саюза.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/dryvyaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/vozera
[6] https://zviazda.by/be/tags/braslavy