У Токіа паступілі ў продаж бюстгальтары для мужчын. Гэты прадмет ніжняй бялізны закліканы знізіць уздзеянне гравітацыі на грудзі прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. Навінку рэкамендавалі надзяваць на ноч.
[3]Кошт «навінкі» склаў каля трох тысяч ен (прыблізна 30 долараў). Патэнцыяльнымі пакупнікамі бюстгальтараў, якія атрымалі назву Kaheі Oyasumі Bra, вытворцы назвалі спартыўных мужчын, якія клапоцяцца пра прыгажосць цела. Каку Нішыока, у такійскай краме якога з'явіліся ў продажы мужчынскія бюстгальтары, выказаў упэўненасць, што прадстаўнікі моцнага полу мала ведаюць пра свае грудзі. «Калі ў мужчыны добра развітыя грудныя мышцы, з часам, пад уздзеяннем сілы зямнога прыцягнення, яго грудзі могуць абвіснуць, як гэта часам здараецца з жанчынамі», — распавёў ён. Дэталь туалета выканана ў жоўта-ружовай гаме з украпінамі белага і лімоннага колераў. У пару да Kaheі Oyasumі Bra былі створаны трусы той жа расфарбоўкі. Ці будзе бюстгальтар эфектыўны для тых, у каго грудныя залозы паспелі пацярпець ад гравітацыі, або яго варта разглядаць толькі як сродак прафілактыкі, не ўдакладняецца.
Вынаходства ўжо выклікала крытыку фітнес-экспертаў, якія лічаць, што адзіны спосаб падтрымліваць грудзі падцягнутымі — гэта займацца спортам. Меркаванне навукоўцаў з нагоды навінкі пакуль не выказана, аднак можна выказаць здагадку, што ідэя барацьбы з наступствамі гравітацыі лежачы здалася б ім спрэчнай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/08/246.png
[4] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny
[6] https://zviazda.by/be/tags/byustgaltary