Бываючы на берагах рэк, асабліва старыц, і азёраў, бачыш прыхаваныя малыя лодкі. Гэта стапрацэнтна плаўсродкі браканьераў. Задаваў пытанне работнікам аховы прыроды, чаму іх не ўбіраюць. Аказваецца, што яны не маюць права такія лодкі чапаць. Таму лічу, што ўсе плаўсродкі, у тым ліку і самаробныя, павінны быць зарэгістраваны і мець бартавы нумар. А калі гэтыя патрабаванні выкананы не будуць, лічыць такія лодкі безгаспадарнымі і знішчаць. У савецкія часы ў білеце рыбалова стаяла адзнака аб тым, што ў яго ёсць лодка.
Г.І. КАЗЛОЎСКІ, г. Рагачоў
«У адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200, не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі вёславыя лодкі, байдаркі і надзіманыя безматорныя судны грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў», — паведамілі нам у Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З прапановай аб рэгістрацыі маламерных плавальных сродкаў, якія зараз не падлягаюць рэгістрацыі, грамадзянін можа звярнуцца ў Дзяржаўную інспекцыю па маламерных суднах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/kampetentna
[3] https://zviazda.by/be/tags/lodka
[4] https://zviazda.by/be/tags/registracyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/malamernyya-plavalnyya-srodki