У Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя альбома, які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда».
[5]Наведвальнікі, госці галоўнай скарбніцы ваеннай памяці краіны пазнаёміліся з выданнем «Партызанская зброя». Дырэктар музея Мікалай Скобелеў расказаў пра тое, як рыхтавалася гэтая кніга, калекцыя якога ўзроўню стала прадметам увагі даследчыкаў і выдаўцоў. Падобнага альбома ўвогуле болей не існуе ў ваенна-гістарычным крыніцазнаўстве. З просьбай пракаментаваць падзею мы звярнуліся да намесніка дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Алены Стэльмах:
— Работа над выданнем, якое разышлося за лічаныя месяцы і, несумненна, патрабуе перавыдання, захапіла нас, прынесла сапраўдную асалоду, — адзначыла Алена Анатольеўна. — Мне здаецца, што ў супрацоўніцтве з музеем мы маглі б стварыць цэлую серыю альбомаў, якія распавялі б пра розныя калекцыі, сабраныя за мінулыя дзесяцігоддзі. Такога кшталту выданні толькі пашыраць прастору памяці пра гераічныя і драматычныя часіны Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. А тое, што даследчыцкі, навуковы патэнцыял музейшчыкаў дастатковы для рэалізацыі такіх задум, сумнявацца не даводзіцца. Пераконваюць у гэтым проста ўнікальныя, граматна зробленыя экспазіцыі ў новым музейным будынку. Спадзяёмся, што, як і ў выпадку з «Партызанскай зброяй», ініцыятыву музейшчыкаў і нас, выдаўцоў, падтрымаюць у Міністэрстве інфармацыі краіны.
Мікола Берлеж.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/07/337.png
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[7] https://zviazda.by/be/tags/vav
[8] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[9] https://zviazda.by/be/tags/partyzanskaya-zbroya
[10] https://zviazda.by/be/tags/kalekcyya