З пачатку гэтага года ўкраінцы забралі з банкаў рэкордныя 6 млрд долараў і 32 млрд грыўняў, паведамляе Укрінформ са спасылкай на фінансавага аналітыка Эрыка Наймана.
Паводле яго слоў, падчас крызісу 2008 года ўкраінцы вынеслі 3,8 млрд долараў і 29 млрд грыўняў. «Гэта тлумачыць прычыну рэзкага падзення аб'ёмаў крэдытавання, — піша спецыяліст. — Прычым апошнія скараціліся традыцыйна менш, чым дэпазітная база. У выніку суадносіны Loan-to-Deposіt Ratіo выраслі з 1,35 да 1,5 і вярнуліся да ўзроўню канца 2012 года. Так што не чакайце ў бліжэйшыя паўгода ад украінскіх банкаў крэдытнага багацця. Спачатку ўкраінцы павінны вярнуць дэпазіты ў банкаўскую сістэму».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukrinform
[4] https://zviazda.by/be/tags/loan-deposit-ratio