...а ў перспектыве — з Балтыйскага мора ў Чорнае
Будаўніцтва першага ў краіне круізнага цеплахода запланавана на 2015-2016 гады, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУЭСП «Днепра-Бугскі водны шлях» Сяргей Зубко. З дапамогай гэтага судна будуць здзяйсняцца круізныя перавозкі па маршруце Брэст-Кіеў. У перспектыве маршрут плануецца пашырыць да Варшавы. Будаўніцтва цеплахода ажыццяўляецца ў рамках праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся.
Працягваецца праца ўпраўлення марскога і рачнога транспарту над праектам воднатранспартнага злучэння Балтыйскага і Чорнага мораў Днепр-Вісла-Одэр. «Было выпрацавана тэхнічнае заданне на распрацоўку шляху Е 40, якое прайшло экспертызу ў спецыялістаў з Чэхіі. Экспертыза паказала, што тэхнічнае заданне адпавядае ўсім еўрапейскім патрабаванням. цяпер размешчаны міжнародны тэндар і ідзе выбар генпадрадчыка», — адзначыў Сяргей Зубко. У 2015 годзе плануецца скончыць працу над праектам і перайсці непасрэдна да будаўніцтва воднатранспартнага злучэння. Фінансаванне эканамічнага даследавання гэтага праекта ажыццяўляе Еўрапейскі саюз, прычым бюджэт складзе каля 1 млн еўра. Кошт жа саміх работ па аднаўленні воднага шляху ацэньваецца ў 150-200 млн
долараў. Гэта першы крок для таго, каб па водным шляху (Днепр, Прыпяць і затым Днепра-Бугскі канал) ажыццяўляліся не толькі лакальныя перавозкі, але і перавозкі зацікаўленых у праекце краін ЕС. З часам упраўленне марскога і рачнога транспарту Рэспублікі Беларусь плануе перавозіць не толькі будаўнічыя матэрыялы і кантэйнеры (а такія водныя перавозкі сёння з'яўляюцца асноўнымі), але таксама і пашыраць магчымасці ў ажыццяўленні пасажырскага воднага транспарту.
Ілья КРЫЖЭВІЧ.
Водны транспарт у лічбах
У Беларусі на рачным флоце працуе 2,5 тысячы чалавек. Пра ўнікальнасць гэтай галіны сведчыць той факт, што рачнікі самі праектуюць, будуюць і эксплуатуюць судны. Штогадовыя аб'ёмы перавозкі грузаў па рэках сёння складаюць 4,5 тоны. У рэспубліцы — каля
2 тысяч кіламетраў водных шляхоў. Перавозкі ажыццяўляюцца па Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Заходняй Дзвіне, Нёмане, Сожы, а таксама па Днепра-Бугскім канале. Асноўныя перавозкі складаюць мінеральна-будаўнічыя і лясныя грузы, таксама транспарт пасажыраў. У парку транспартнага і тэхнічнага флоту сёння каля 700 суднаў рознага прызначэння, якія базіруюцца ў дзесяці рачных партах Беларусі. З 2013 года ў рамках арганізацыі перавозак буйнагабарытных грузаў водным транспартам ажыццяўляецца перавозка энергетычнага блока для Беларускай АЭС. Аб'ём марскіх перавозак, арганізаваных беларускімі рэзідэнтамі ў 2013 годзе, склаў 3,8 млн тон, экспарт паслуг марскіх перавозак — 233,9 млн долараў ЗША.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/prypyac
[5] https://zviazda.by/be/tags/palesse
[6] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[7] https://zviazda.by/be/tags/ceplahod
[8] https://zviazda.by/be/tags/kruiz
[9] https://zviazda.by/be/tags/syargey-zubko
[10] https://zviazda.by/be/tags/dnepra-bugski-shlyah