На Магілёўшчыне ўстанавілі імёны яшчэ трох воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта радавыя Яфім Трафімавіч Ярмаш і Іван Харытонавіч Норка з Палтаўскай вобласці, прызваныя ў маі-чэрвені 1941 года Аржыцкім РВК, а таксама радавы Мітро Уласенка з Чарнігаўшчыны. Іх астанкі знойдзены ў наваколлі быхаўскай вёскі Прыбар, дзе ў ліпені сорак першага ішлі жорсткія баі.
Наогул пошукавікамі абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «ВІККРУ» і 52-га асобнага пошукавага батальёна падчас вахты памяці ў Быхаўскім раёне былі знойдзены астанкі 23 чырвонаармейцаў, і, на жаль, толькі тры так званыя «смяротныя» медальёны.
— Воіны дагэтуль лічыліся зніклымі без вестак, — кажа кіраўнік «ВІККРУ» Мікалай Барысенка. — На жаль, мы пакуль не ведаем, у якім падраздзяленні яны служылі. Тэарэтычна гэта маглі быць салдаты 187, 102, або 151 стралковых дывізій, якія змагаліся на Дняпроўскім рубяжы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/saldat
[4] https://zviazda.by/be/tags/vav
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayna