Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Лілію Ананіч міністрам інфармацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ананіч Лілія Станіславаўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1982-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты "Шлях камунiзму". У 1984-1992 гадах - рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск), у 1992-1996 гадах - рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку. У 2001-2003 гадах - намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года - першы намеснік міністра інфармацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka