Радаўніца ў адселенай чарнобыльскай зоне пачынаецца з кантрольна-прапускных пунктаў. У Нараўлянскім раёне былыя жыхары выселеных вёсак перасякаюць КПП «Цешкаў» і кіруюць у бок беларуска-ўкраінскага памежжа ўздоўж ракі Прыпяць. Карпавічы, Дзёрнавічы, Надтачаеўка, Вепры, Бярозаўка, Вяжышча, Данілееўка... Яны могуць сустрэцца на радзіме толькі ў гэты дзень.
У былой вёсцы Ражава на Радаўніцу заўсёды людна. Толькі палова на дзявятую раніцы, а на дарозе, якая ідзе ўздоўж могілак, і машынна, і людна. Поціскі рук, абдымкі, пацалункі — былыя жыхары не бачыліся болей за год, а многія не сустракаліся нават дзесяцігоддзямі. Колішнія паселішчы Даўляды і Белая Сарока на самай мяжы з Украінай. Каля могілак тут шмат аўто з украінскімі нумарамі. Але 28 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы людзей не раз'ядналі. Узгадваючы сваіх спачылых родных, яны садзяцца за агульныя сталы, частуюцца, распытваюць адно аднаго пра здароўе і справы.
Чарнобыльская Радаўніца імгненная. Не паспелі людзі прывітацца, прыбраць магілы і прысесці за сталы, як час развітвацца. Зноў на год, на дзесяцігоддзі. Да наступнай сустрэчы, якая абавязкова адбудзецца.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Нараўлянскі раён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[5] https://zviazda.by/be/pamyac
[6] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/04/288.png
[7] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/04/343.png
[8] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/04/425.png
[9] https://zviazda.by/be/tags/prypyac
[10] https://zviazda.by/be/tags/ceshki
[11] https://zviazda.by/be/tags/karpavichy
[12] https://zviazda.by/be/tags/dzyornavichy
[13] https://zviazda.by/be/tags/nadtachaeuka
[14] https://zviazda.by/be/tags/vepry
[15] https://zviazda.by/be/tags/byarozauka-0
[16] https://zviazda.by/be/tags/vyazhyshcha
[17] https://zviazda.by/be/tags/danileeuka
[18] https://zviazda.by/be/tags/naraulyanski-rayon