Людміла Сакалоўская (на фота) працуе мастаком-афарміцелем на агракамбінаце «Прыдняпроўскі», але ў вольны час на працягу трох гадоў займаецца размалёўваннем страусавых яек. Матывы на незвычайных сувенірах — на любы густ. Але напярэдадні свята Вялікадня ў наведвальнікаў страусавага ранча попытам карыстаюцца менавіта яйкі са святочным матывам. Спецыяльная алейная фарба дазваляе трымацца ўзорам на працягу доўгага часу і надае прастору для творчасці мастачкі.
— Гэта справа — для душы, — дзеліцца Людміла Аляксандраўна. — З-за круглай формы страусавае яйка расфарбоўваць значна цяжэй, чым, напрыклад, напісаць карціну.
Размаляванае страусавае яйка — тавар штучны. Яго актыўна разбіраюць і беларусы, і замежныя госці, што наведваюць ранча.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Магілёўская вобл.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[5] https://zviazda.by/be/svyatochnae
[6] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/04/225.png
[7] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[8] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[9] https://zviazda.by/be/tags/velikodnyya-yayki