Адначасова з жылымі дамамі батарэі астынуць у гасцініцах, навучальных установах, дзіцячых садках, школах, інтэрнатах, бальніцах, іншых медыцынскіх і сацыяльных установах, а таксама ў музеях, бібліятэках, дзяржаўных архівах.
Як паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык, згодна з правіламі адключэнне ацяплення адбываецца, калі на працягу трох дзён сярэднясутачная тэмпература роўная плюс 8 градусам. У Мінску ўжо ўстойлівая плюсавая тэмпература, а на выхадных прагназуецца да 20 градусаў цяпла. Таму ўчора старшынёй Мінгарвыканкама было падпісана распараджэнне аб адключэнні ацяплення ва ўсіх катэгорый спажыўцоў. Да панядзелка падача цяпла ў Мінску будзе спынена.
Святлана Бусько.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/gazeta
[4] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[5] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne