На базе спартыўнай залы цяжкай атлетыкі Лельчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы праходзяць трэніроўкі навучэнцаў Мазыр
скай школы алімпійскага рэзерву. Заснавальнікам секцыі і цяперашнім яе трэнерам з'яўляецца майстар спорту Мікалай Варановіч.
— Калісьці ў гэтым памяшканні была крама. Сваімі рукамі стваралі спартзалу, і сёння маем поўнае права ганарыцца, што наша школа з'яўляецца сапраўднай кузняй выдатных цяжкаатлетаў, асабліва сярод дзяўчат.
Навучэнкі гэтай школы — яго вучаніцы, сёння ўдзельнічаюць у прэстыжных спаборніцтвах, чэмпіянатах Еўропы і нават свету. Вось і Алена Колас (на фотаздымку), выхаванка трэнера Варановіча, з'яўляецца ўжо рэкардсменкай Беларусі і прызёрам першынства Еўропы сярод кадэтаў.
Запаветная мара трэнера — на бліжэйшыя Алімпійскія гульні падрыхтаваць некалькі кандыдатаў-цяжкаатлетаў.
Анатоль Кляшчук.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/03/19-8.jpg
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/lelchycy
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-varanovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk-1