Беларускія барцы заваявалі чатырнаццаць узнагарод (7 залатых, 3 сярэбраныя, 4 бронзавыя) на 44‑м міжнародным турніры катэгорыі Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, які адбыўся ў мінскім Палацы спорту, паведамляе БЕЛТА.
[3]У медальным заліку перамаглі спартсмены зборнай Расіі, на рахунку якіх 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 13 бронзавых узнагарод. Беларусы занялі другое месца (7, 3, 4). На трэцяй пазіцыі ў медальным заліку зборная Казахстана (2, 4, 4). Усяго ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 11 краін.
У турніры прымалі ўдзел барцы з Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Латвіі, Літвы, Казахстана, Узбекістана, Германіі, Францыі, Чылі, Фінляндыі, Катара, Турцыі, Азербайджана і Малдовы. Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску з 1 па 2 сакавіка. Жанчыны былі прадстаўлены ў васьмі вагавых катэгорыях, як і мужчыны.
Імянныя турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя сталі праводзіцца ў Мінску з 1970 года. З 1994 года па рашэнні Міжнароднай федэрацыі аб'яднаных стыляў барацьбы (FІLА) турніру была прысвоена катэгорыя Гран-пры. Арганізатарамі 44‑га міжнароднага турніру Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя выступілі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя барацьбы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/sport-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/03/214.png
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/belta
[6] https://zviazda.by/be/tags/palac-sportu
[7] https://zviazda.by/be/tags/gran-pry-pa-volnay-baracbe-na-pryzy-trohrazovaga-alimpiyskaga-chempiyona-alyaksandra