Органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Беларусі прадастаўлена правапрыпыняць аперацыі па банкаўскіх рахунках плацель-шчыкаў-даўжнікоў. Адпаведны ўказ № 87 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанняхдзяржаўнага сацыяльнага страхавання» кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння поўнага і своечасовага паступлення плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзмацнення плацежнай дысцыпліны.
«Указ прадастаўляе органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны права ў выпадках нявыплаты (няпоўнай выплаты) ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва прыпыняць аперацыі плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў па бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках, а таксама атрымліваць ад банкаў інфармацыю аб астатках і руху сродкаў на гэтых рахунках», — паведамілі ў прэс-службе.
Уводзіцца таксама забарона на адкрыццё банкам новых разліковых рахункаў плацельшчыку-даўжніку пры наяўнасці рашэння органаў фонду аб прыпыненні аперацый па яго разліковых рахунках.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/belta-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/fsan
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-abarona-naselnictva-minpracy-i-sacabarony-belarusi