Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў назваў сітуацыю, якая склалася ва Украіне, небяспечнай для нацыянальных інтарэсаў Расіі.
Кіраўнік расійскага ўрада дадаў, што Масква сур'ёзна непакоіцца за жыццё і здароўе сваіх грамадзян ва Украіне. Мядзведзеў адзначыў, што менавіта з гэтым звязана рашэнне адклікаць для кансультацый расійскага пасла ва Украіне Міхаіла Зурабава. «Не мне вам казаць, што гэта азначае ў дыпламатычнай практыцы», — сказаў прэм'ер. Кіраўнік урада заўважыў, што не бачыць зараз легітымных партнёраў ва Украіне, з якімі можна было б наладзіць дыялог. «Калі лічыць урадам людзей, якія ў чорных масках і з аўтаматамі Калашнікава «рассякаюць» па Кіеве, то з такім урадам нам працаваць будзе складана», — дадаў Мядзведзеў. Прызнанне легітымнасці створаных дэпутатамі Вярхоўнай Рады ў апошнія дні органаў іншымі краінамі прэм'ер назваў «аберацыяй свядомасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu