Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу ў сувязі з гібеллю людзей у выніку масавых беспарадкаў у Кіеве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Беларусь заўсёды асуджала проціпраўныя дзеянні ўдзельнікаў палітычных канфліктаў і неканстытуцыйныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, якія непазбежна прыводзяць да эскалацыі насілля», — гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[5] https://zviazda.by/be/tags/viktar-yanukovich