[4]Тое, што ўчора адбылося ў вячэрнім Сочы, на эмоцыях цяжка апісаць словамі. Журналісты ліхаманкава шукалі эпітэты, гледачы не шкадавалі голас і прызнаваліся ў сваёй балельшчыцкай любові нашай неверагоднай Дашы. У гэта сапраўды адразу цяжка паверыць, аднак тое, што адбылося — праўда, якую не аспрэчыш. Дар'я Домрачава паказала лепшы вынік у жаночай індывідуальнай гонцы і стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай! Трэцяе месца, між іншым, таксама належыць беларусцы! Надзея Скардзіна выдатна, без промахаў прайшла няпростую гонку і ўпершыню ў кар'еры ўзышла на алімпійскі п'едэстал. Гэты медаль — заслужаная ўзнагарода ёй за цяжкую працу, адданасць спорту і, безумоўна, за выдатную стральбу, якой заўжды славіцца Скардзіна. Дзяўчаты, мы ў вас верым, мы вамі ганарымся!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/sport-0
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/02/1103.png
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/darya-domrachava
[7] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[8] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-sochy
[9] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskaya-chempiyonka
[10] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-skardyna