Вайскоўцы і работнікі апарату міністэрства абароны ўзгаднілі тэкст звароту да прэзідэнта Украіны — вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Віктара Януковіча, у якім заклікаюць стабілізаваць сітуацыю ў дзяржаве. Пра гэта паведамляе прэс-служба мінабароны.
«Выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю, вайскоўцы і работнікі УС Украіны, якія праходзяць службу і працуюць у апараце міністэрства абароны Украіны, заклікалі вярхоўнага галоўнакамандуючага ў рамках дзейнага заканадаўства прыняць неадкладныя захады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і дасягненні згоды ў грамадстве», — адзначаецца ў паведамленні. Удзельнікі сходу ў мінабароны заслухалі міністра абароны Украіны Паўла Лебедзева і яго намеснікаў і выказалі занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася ў апошні час ва Украіне. «Вайскоўцы і работнікі УС Украіны назвалі недапушчальнымі сілавы захоп дзяржаўных устаноў, перашкоды прадстаўнікам органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання выконваць свае абавязкі, адзначыўшы, што далейшая эскалацыя супрацьстаяння пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы», — адзначылі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zamezhzha
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktar-yanukovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/minabarony-ukrainy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pavel-lebedzeu