Толькі трэць расіян маюць зберажэнні
Сацыёлагі высветлілі, што доля расіян, якія паведамляюць, што маюць зберажэнні, застаецца практычна нязменнай на працягу апошніх пяці гадоў. Гэта прыкладна трэць рэспандэнтаў (34%).
Адпаведна, амаль дзве трэці расіян (62%) не маюць зберажэнняў. Гэта перш за ўсё рэспандэнты з нізкім узроўнем даходу (79%) і моладзь ва ўзросце 18—24 гадоў (66%). Пры гэтым суму менш за 243 тыс. рублёў расіяне ў сярэднім зберажэннямі не лічаць. Кожны трэці рэспандэнт (35%) прызнаўся, што збіраецца рабіць зберажэнні ў бліжэйшы час. Часцей за іншых мяркуюць збіраць грошы масквічы і пецярбуржцы (42%). Больш за палову апытаных (57%) паведамілі, што не плануюць адкладаць грошы ў бліжэйшай будучыні.
6% апытаных не сталі б рабіць зберажэнні ні на якія мэты. У апытанні ўдзельнічалі 1600 чалавек са 130 населеных пунктах у 42 абласцях, краях і рэспубліках Расіі.
Чырвонае віно, шакалад і трускалкі прадухіляюць развіццё дыябету
Як было высветлена, флавоноіды, якія змяшчаюцца ў ягадах, рэгулююць узровень цукру ў крыві. Асабліва дапамагаюць злучэнні антацыяны. Іх, дарэчы, можна знайсці не толькі ў трускалках, але ў чорных парэчках, ажыне і чарніцах, і таксама ў шакаладзе і чырвоным віне. Супрацоўнікі Універсітэта Усходняй Англіі і Каралеўскага каледжа Лондана перакананы: актыўнае спажыванне прадуктаў, багатых гэтымі злучэннямі, звязана са зніжэннем паказчыкаў інсулінавай рэзістэнтнасці і з лепшым рэгуляваннем цукру. Плюс злучэнні здымаюць запаленне, якое можа пагражаць захворваннямі.
Эксперты праверылі гэтую тэорыю на прыкладзе амаль 2000 жанчын. Навукоўцы ацэньвалі аб'ём спажывання шасці падкласаў флаваноідаў. Потым аналізаваліся ўзоры крыві на прадмет рэгулявання цукру і запалення. Аказалася, актыўнае спажыванне антацыянаў і флавонаў найбольш эфектыўна зніжала рэзістэнтнасць да інсуліну. А вось высокі узровень спажывання антацыянаў сам па сабе змяншаў ўзровень хранічнага запалення, якое, дарэчы звязана не толькі з дыябетам, але запаленнем і хваробамі сэрца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/01/24-19.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/01/24-20.jpg
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyyabet
[6] https://zviazda.by/be/tags/hronika-aposhnih-padzey
[7] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonae-vino