Сёлета да навагодніх свят лясгасы краіны рэалізавалі 172 тысячы навагодніх дрэў.
Найбольшай папулярнасцю, па традыцыі, зноў карысталіся елкі. Хаця, адзначаюць у Міністэрстве лясной гаспадаркі, з кожным годам іх набываюць усё менш. А вось папулярнасць сасны расце. З агульнай колькасці навагодніх дрэў яе прададзена 17,1 тысячы штук. Найбольшым попытам сасна карысталася ў Віцебскай вобласці. Тут было набыта больш за 9,3 тысячы гэтых дрэў.
У міністэрстве, падводзячы своеасаблівыя вынікі «сезона», таксама адзначылі, што большым попытам сталі карыстацца дрэвы ў кадках і навагоднія букеты. Калі летась лясгасы прадалі толькі 130 елак у кадках, дык сёлета — ужо каля тысячы. Навагодняе дрэва ў кадцы зручнае тым, што яно захоўвае знешні выгляд і ў памяшканні, ігліца не асыпаецца. Дрэва патрабуе толькі паліву. А вясной яго можна высадзіць у грунт і яно будзе расці далей.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/elki