Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства Хрыстовага наведаў Храм-помнік Усіх Святых у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы разам з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі запаліў калядную свечку ў прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля. З нагоды свята яны таксама абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў мітрапаліту сервіз з відарысамі Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
У сваю чаргу прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы падарыў Прэзідэнту факсімільную копію старажытнага Евангелля.
Выхаванцы нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода віталі кіраўніка дзяржавы вершамі. Аляксандр Лукашэнка таксама паслухаў калядныя песнапенні ў выкананні мужчынскага хору гэтага прыхода.
Размова Аляксандра Лукашэнкі з мітрапалітам Паўлам прадоўжылася за чаяваннем.
Да наведвання храма Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклалі кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belta
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/rastvo-hrystova
[7] https://zviazda.by/be/tags/hram-pomnik-usih-svyatyh