Магчымасць аплачваць пакупкі ў інтэрнэце ў трымальнікаў «Белкарт» Беларусбанка з'явілася ў кастрычніку, а першая анлайн-аперацыя па гэтай картцы была здзейснена ў інтэрнэт-краме shор.mts.bу, паведамілі ў прэс-службе кампаніі МТС.
Між іншым, залічэнне сродкаў адбываецца без збірання камісіі. Дадатковую бяспеку інтэрнэт-плацяжоў «Белкарт» забяспечвае тэхналогія «Інтэрнэт Пароль Белкарт». Ідэнтыфікацыя трымальніка праводзіцца пры ўводзе рэквізітаў карткі і пароля. Зарэгістраваць яго можна з дапамогай сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг». Сёння ў абарачэнне ўжо выпушчана звыш 5 мільёнаў картак аплатнай сістэмы «Белкарт». Штомесяц на долю «Белкарт» прыпадае больш за 35% безнаяўных плацяжоў, якія здзяйсняюцца абанентамі ў касах МТС.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank
[5] https://zviazda.by/be/tags/belkart
[6] https://zviazda.by/be/tags/internet
[7] https://zviazda.by/be/tags/mts
[8] https://zviazda.by/be/tags/internet-banking
[9] https://zviazda.by/be/tags/m-banking