«КІНУЛІ» ДЗЯРЖАВУ...
Камітэт дзяржаўнай бяспекі спыніў злачынную дзейнасць міжнароднай групы, якая завозіла на тэрыторыю Мытнага саюза грузавыя аўтамабілі і аўтобусы без выплаты мытных плацяжоў. У ценявую схему былі ўцягнуты і супрацоўнікі беларускай мытні, якія атрымлівалі ад камерсантаў грашовыя ўзнагароджванні, а таксама грамадзяне Беларусі, Расіі і Польшчы.
Двое індывідуальных прадпрымальнікаў з Бярозы Брэсцкай вобласці набывалі ў краінах Еўрасаюза поўнакамплектныя аўтамабілі, а для ўхілення ад мытных плацяжоў у поўным аб'ёме завозілі іх на тэрыторыю Мытнага саюза па частках (шасі і кабіны), паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі. Далей у Беларусі або Расіі камплектаваўся прыдатны для эксплуатацыі аўтамабіль. Аналагічна завозіліся і аўтобусы (здымаліся рухавікі і хадавая частка).
Падчас агляду арандаваных прадпрымальнікамі плошчаў былі затрыманы восем грузавых аўтамабіляў вядомых еўрапейскіх марак, завезеных сёлета па частках. На некаторыя аўтамабілі былі аформлены падробленыя дакументы. Па разліках мытных органаў, агульны памер ухілення ад выплаты мытных плацяжоў падчас завозу толькі чатырох затрыманых транспартных сродкаў склаў 1,3 млрд рублёў. На працягу трох апошніх гадоў камерсанты завезлі каля 200 аўто. Дзяржава недаатрымала такім чынам каля 4 млн еўра.
Святлана БАРЫСЕНКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaroza
[4] https://zviazda.by/be/tags/pres-sluzhba-kdb-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadzyane-belarusi