Недахоп сну змяняе актыўнасць мозга, што прыводзіць да ўзмацнення голаду і непераадольнай цягі да каларыйных прадуктаў. На думку навукоўцаў, менавіта нізкая якасць сну і змяншэнне яго працягласці, якое назіраецца ў індустрыяльных краінах, а таксама ва ўсіх буйных гарадах, спрыяюць развіццю эпідэміі атлусцення, пішуць Skу Nеws.
Універсітэт Каліфорніі спецыяльна выкарыстаў МРТ-сканаванне, каб выявіць змены ў актыўнасці мозга групы добраахвотнікаў. 23 добраахвотнікі ўдзельнічалі ў эксперыменце. Спачатку ім сканавалі мозг пасля ночы паўнавартаснага сну, а потым — пасля недасыпу. Больш за тое, навукоўцы прасачылі за мазгавой актыўнасцю, калі на наступны дзень добраахвотнікам прапанавалі выбраць розныя порцыі страў. Падаваліся фотаздымкі 80 тыпаў страў.
У стане недасыпу людзі мелі парушэнні актыўнасці ў частцы кары мозга, якая адказвае за ацэнку апетыту і насычэння. Пры гэтым рэзка падскоквала актыўнасць зоны, звязанай з цягай да ежы. Адпаведна пры недасыпе выбар заўсёды рабіўся на карысць каларыйных прадуктаў. У цэлым людзі няправільна ацэньвалі ежу і прымалі няслушныя рашэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/tags/nedahop-snu
[3] https://zviazda.by/be/tags/nedasyp
[4] https://zviazda.by/be/tags/sku-news
[5] https://zviazda.by/be/tags/mrt-skanavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/universitet-kalifornii
[7] https://zviazda.by/be/tags/epidemiya-atluscennya