Сучасныя мастакі Ізраіля адлюстроўваюць вобразы любімых мясцін
Шагалаўскія мясціны — гэта ўжо ўстойлівы выраз. І ў кожнай краіне, дзе жыў мастак, ёсць куточкі, якія яго натхнялі. Усе мы ведаем, што ў нас у Беларусі — гэта яго радзіма, Віцебск. Але ён жа яшчэ жыў і ствараў у Францыі, у ЗША. Ён наведваў Ізраіль восем разоў, што таксама дало яму натхненне і асаблівым чынам было адлюстравана ў яго творчасці.
"Па слядах Шагала ў Ізраілі" пайшлі сучасныя творцы Аб'яднання прафесійных мастакоў Ізраіля
, якія прысвяцілі праект з такой назвай 125-годдзю Марка Шагала, якое адзначалася летась. Перасоўная выстава прыехала ў Беларусь дзякуючы Ізраільскаму культурнаму цэнтру пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі. У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкагаразмяціліся 30 работ сучасных мастакоў Ізраіля, сярод якіх, дарэчы, ёсць тыя, хто нарадзіўся і пачынаў як творца ў Беларусі:Любоў Мінковіч, Андрыян Жудро, Барыс Караванаў, Ілья Хініч, Герман Няпомняшчы. І хоць прайшоў час, які мае ўласцівасць пакідаць адбітак на мясцінах, але ёсць асоба, імя якой існуе па-за часам. Як існуе па-за часам і тое, што створана вялікім мастаком. І гэта таксама можа натхняць нашых сучаснікаў. Тым больш што Шагал стварыў у Ізраілі вітражы для сінагогі ў Іерусаліме, мазаікі і габелены для будынка Кнесета; ён адлюстраваў сваё адчуванне гэтай зямлі ў мастацкіх творах і асэнсоўваў біблейскую гісторыю праз вобразы. Сёння ісці за Шагалам — гэта яшчэ і ўмець здзіўляць сваёй працавітасцю і творчай энергіяй. Нягледзячы на тое, што выстава доўжыцца толькі дзесяць дзён, ёсць яшчэ магчымасць у гэтыя выхадныя яе наведаць.
Ларыса ЦІМОШЫК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/larysa-cimoshyk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[7] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[9] https://zviazda.by/be/tags/mark-shagal
[10] https://zviazda.by/be/tags/shagalauskiya-myasciny
[11] https://zviazda.by/be/tags/abyadnannya-prafesiynyh-mastakou-izrailya
[12] https://zviazda.by/be/tags/izrailski-kulturny-centr
[13] https://zviazda.by/be/tags/galereya-mihaila-savickaga
[14] https://zviazda.by/be/tags/lyubou-minkovich
[15] https://zviazda.by/be/tags/andryyan-zhudro
[16] https://zviazda.by/be/tags/barys-karavanau
[17] https://zviazda.by/be/tags/ilya-hinich
[18] https://zviazda.by/be/tags/german-nyapomnyashchy