Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце, устрымацца ад паездак за межы курортных зон. Таксама ў сувязі з абвастрэннем ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў гэтай краіне нашым суайчыннікам рэкамендавана выключыць наведванне Каіра
і іншых буйных гарадоў, пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей, за межамі атэляў праяўляць павышаную абачлівасць. Турыстам, якія знаходзяцца ў раёнах дзеяння каменданцкай гадзіны — у прыватнасці, на курортах Паўднёвага Сіная (гарады Шарм эль Шэйх, Дахаб, Нувейба і Таба), не трэба пакідаць тэрыторыі атэляў з 19 да 6 гадзін.
"У гэтых умовах грамадзянам Беларусі, якія плануюць свой адпачынак у рэгіёне, рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання Егіпта да нармалізацыі сітуацыі ў краіне".
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/rozgalas
[3] https://zviazda.by/be/adpachynak
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-zamezhnyh-sprau
[5] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kair
[7] https://zviazda.by/be/tags/paudnyovy-sinay
[8] https://zviazda.by/be/tags/sharm-el-sheyh
[9] https://zviazda.by/be/tags/dahab
[10] https://zviazda.by/be/tags/nuveyba-i-taba